Зямля пад крыламі БНР

Сёлета спаўняецца 100 гадоў з моманту абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. На замову Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і кампаніі «Будзьма беларусамі!» вядомы беларускі дызайнер, кіраўнік студыі «Адліга» Анатоль Лазар распрацаваў лагатып «Крылы БНР», які стаў адным з сімвалаў святкавання гэтай важнай падзеі для беларускай дзяржаўнасці. За аснову быў узяты герб «Пагоня», які выкарыстоўваўся ў 1918 годзе. Сайт budzma. by зрабіў невялікі агляд рэчаў, дзе ўжо выкарыстоўваецца гэты лагатып. Сярод іх каляндар, адзенне і нават манеты!Каляндар «Адрасы БНР.