Васіль Герасімчык: Каліноўскі – гэта перш за ўсё легенда

У Гораднi адбылася прэзентацыя кніжкі «Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда». Прэзентацыя кніжкі гісторыка Васіля Герасімчыка „Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда” прайшла ў гарадзенскай этна-краме „Цудоўня”, паведамляе “Радыё Рацыя”. Кніжка, выданне якой прымеркавана да 180-годдзя беларускага нацыянальнага героя, аздоблена ілюстрацыямі і выйшла з-пад варштату выдавецтва „Юрса-прынт”. Наклад кнігі ўжо амаль разышоўся. Некалькі дзясяткаў гарадзенцаў пачулі з вуснаў аўтара сем гісторыяў, якія апісаны ў гэтай кнізе. – Як вы бачыце, кніжка змяшчае, дакладней вокладка, шэраг сімвалаў.