![]()
Канферэнцыя была прымеркаваная да 100-годдзя падпісання ў крэпасці Брэст-Літоўск мірнай дамовы. “Берасцейскі мір”, навукова-педагагічная канферэнцыя пад такой назвай адбылася ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна ў Берасці. Яе статус – міжнародны, і прымеркавана яна да 100-годдзя падпісання ў крэпасці Брэст-Літоўск мірнай дамовы, паведамляе Радыё Рацыя. Падрабязней кажа мадэратар мерапрыемства і старшыня навукова-педагагічнай суполкі “Берагіня” Віктар Місіюк:– Вельмі цешыць тое, што з’яўляюцца навуковыя даследаванні, выданні, манаграфіі, ладзяцца гістарычныя фестывалі, канферэнцыі, якія набліжаюць гэтыя падзеі.