Гісторык Зьміцер Дрозд выдаў кнігу «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча» да 210-годзьдзя клясыка

Гісторык шукаў малавядомыя і новыя зьвесткі пра сям’ю, бацьку, маці, сясьцёр выбітнага клясыка. Гэта сёмая кніга гісторыка-архівіста, і першая — на беларускай мове (пяць кніг было на расейскай, адна — па-польску). Цалкам падрыхтаваная да друку яшчэ адна кніга — «Падроблена Дуніным-Марцінкевічам». А ўсяго ў плянах Зьмітра Дразда — выдаць 5 кніг пра выбітнага клясыка, якому 4 лютага спаўняецца 210 гадоў, перадае «Радыё Свабода». Больш за 3 гады Зьміцер Дрозд вывучае жыцьцё і творчасьць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Кніга зроблена на падставе дванаццаці артыкулаў, якія публікаваліся ў «Культуры», «Нашай Ніве», «Родным слове», польскіх выданьнях.