Барыс Кіт: Не здавацца, а рабіць сваю справу незалежнасці!

Запавет вялікага беларуса. «У жніўні 2015 года я толькі скончыў другі курс універсітэту. Патрапіць да Барыса Кіта здавалася задачай амаль немагчымай. Ён жа чалавек, які ведаў людзей, пра якіх напісалі больш кніг, чым я прачытаў за ўсё жыццё!», - піша журналіст «Салідарнасці» Валер Саўчук. «Барыс Кіта (літара «А» потым недзе згубілася) нарадзіўся 24 сакавіка (6 красавіка па новым стылі) 1910 году ў Пецярбургу ў сямі паштовага служачага. За сваё доўгае жыццё ён паспеў:– скончыць Наваградскую беларускую гімназію;– павыкладаць у Віленскім універсітэце;– папрацаваць у Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе і Таварыстве беларускай школы;– быць тройчы арыштаваным: двойчы палякамі і аднойчы гестапаўцамі;– стаць адным з заснавальнікаў беларускай калоніі ў Саўт-Рыверы;– наведаць пяць кантынентаў;– вывучыць не менш за пяць моваў;– адкрыць, што вадарод можна выкарыстоўваць як паліва для ракетаў;– суправадзіць перадачу відэасігналу з першай пасадкі чалавека на месяц (падчас якой Армстранг прамовіў свой знакаміты афарызм);– павыкладаць для амерыканскіх вайскоўцаў у Нямеччыне;– здзесніць спробу заснавання Нацыянальнага ўніверсітэта ў Беларусі;– стаць акадэмікам і прафесарам шматлікіх акадэміяў і ўніверсітэтаў;– і, урэшце, застацца беларусам.