«Народны» помнiк Тадэвушу Касцюшку будзе ўсталяваны ў Мерачоўшчыне

Беларусы сабралi грошы на помнiк нацыянальнаму герою. У лютым у доме-сядзібе самага вядомага ў свеце ўраджэнца Беларусі, якому гэтымі днямi споўнiцца 272 гады, будзе ўсталяваны «народны» помнік, пiша «Вечерний Брест». Бронзавы Тадэвуш Касцюшка вышынёй 2,2 м левай рукой прыціскае трывуголку, а ў правай трымае шаблю. Па задумцы аўтара Геніка Лойкі (на фота), скульптура сімвалізуе любоў да Айчыны і гатоўнасць яе абараняць. Гэта, дарэчы, не першы падобны твор вядомага беларускага скульптара, пераможцы конкурсу на стварэнне помніка Францыску Скарыне ў Кішынёве, аўтара праекта новых скульптур у парку Янкі Купалы ў Мінску.