Як жыў Кастусь Каліноўскі

Гісторык і журналіст «Народнай Волі» Васіль Герасімчык выдаў кнігу «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда». Аўтар зазначае, што робіць акцэнт на дробязях: «Як жыў Каліноўскі, што ёў, чым хварэў, што бачыў. Вакол яго заўсёды было нямала жанчын, але кахаў ён Марыську чорнаброву, галубку сваю», паведамляе «Радыё Свабода». Прэзэнтацыя адбылася ў Горадні ў цэнтральнай гарадзкой бібліятэцы імя Андрэя Макаёнка. Чаму Канстанцін, не Кастусь? Аўтар кнігі Васіль Герасімчык называе Каліноўскага Канстанцінам. Чаму? Ён тлумачыць: Кастусь — імя больш сваё, роднае, так ствараўся вобраз для сялян, каб яны змаглі адчуць крэўную сувязь зь ім.