Андрэй Вашкевіч: Кніга «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда» – гістарычная падзея

У дзень народзінаў Каліноўскага гісторык Васіль Герасімчык прадставіў у Гародні сваю кнігу. У дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага гарадзенскі журналіст і гісторык Васіль Герасімчык прадставіў у Гародні кнігу “Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда”. Сустрэча сабрала вялікую колькасць гісторыкаў, краязнаўцаў і журналістаў, паведамляе «Радыё Рацыя». Васіль Герасімчык распавёў на прэзентацыі вялікую колькасць цікавых фактаў з біяграфіі Каліноўскага:– У лютым 2017 года, нягледзячы на маю занятасць і працу намеснікам дырэктара па выхаваўчай працы школы, я знайшоў 2 тыдні часу, вельмі было складана, 2 тыдні я фактычна не спаў, і дзесьці напісаў палову гэтай кнігі.