![]()
У гэты дзень ва ўсіх касцёлах Беларусі праходзяць святочныя набажэнствы. 2 лютага католікі адзначаюць Свята Ахвяравання Пана або Грамніцы, нагадвае «Радыё Рацыя». У гэты дзень ва ўсіх касцёлах Беларусі праходзяць святочныя набажэнствы. На пачатку службы адбываюцца працэсіі са свечкамі, падчас якіх спяваецца песня прарока Сімяона. Як кажа ксёндз-вікарый парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім Іван Кароткін, свечка — гэта сімвал Хрыста, які прынёс святло вечнай Праўды ўсім народам. Гэта святло веры, надзеі і любові. – Вельмі важна, каб тыя рэчы, якія асвячаюцца ў касцёле, мы не выкарыстоўвалі з нейкім магізмам і не падыходзілі да абрада пасвячэння як да нейкай магіі.