Нацыянальная ідэя Кастуся Каліноўскага

«Мужыцкая праўда» заклала падмурак у будаўніцтва беларускай нацыянальнай дзяржавы. Адэпты ідэалогіі неазаходнерусізму актыўна пашыраюць тэзу пра тое, што Кастусь Каліноўскі — не нацыянальны герой Беларусі. Што казаць, калі ўжо нават беларускія даследчыкі падзей паўстання 1863 года, якія зусім далёкія ад ідэалогіі заходнерусізму, заяўляюць: «Каліноўскі не змагаўся за Беларусь, і ніякі ён не нацыянальны герой». Аднак факты гавораць пра іншае. Вялікі ўплыў на светапогляд Кастуся Каліноўскага падчас яго вучобы ў Пецярбургскім універсітэце аказала ідэалогія народніцтва, ідэі Герцэна і Бакуніна, якія выразна прызнавалі права за зняволенымі народамі Расійскай імперыі, у тым ліку і за беларусамі, на самастойнасць у федэрацыйнай лучнасці між сабой, або і права на поўную незалежнасць.