Валянцін Дубатоўка: Беларусаў ва Украіне вельмі паважаюць і чакаюць

Гарадзенскі пісьменнік вярнуўся з Кіева, дзе быў уганараваны прэміяй «Воін Святла». Журналіст «Радыё Рацыя» пры сустрэчы з гарадзенскім пісьменнікам Валянцінам Дубатоўка на Гарадзеншчыне задаў яму некалькі пытанняў. – Спадар Валянцін, віншую вас з ганаровай прэміяй «Воін Святла». Здаецца, гэта, наогул, ваша першая прэмія за літаратурную творчасць? - Дзякуй. Мне, канешне, вельмi прыемна, а пісьменніку яшчэ прыемней, калi яго творчасць заўважаюць. А тым больш, што маю кнiгу заўважылi за межамi краiны. – Нешта зэльвенцы зачасцілі ў Кіеў па гэту прэмію.