Анхела Эспіноса: Трэба ўспрымаць беларускую мову як мову будучыні

Іспанка пра тое, чаму беларусы не размаўляюць па-беларуску. Анхела Эспіноса вывучыла больш за 10 моў, адна з якіх беларуская. Кажа, што без ведання беларускай мовы немагчыма зразумець мысленне беларусаў і адчуць менталітэт людзей. Іспанка ўжо доўгі час назірае за моўнай і культурнай сітуацыяй у Беларусі і кажа, што яна ў нас вельмі падобная да сітуацыі ў былых калоніях імперыі, якія цяпер сталі незалежнымі, пiша onliner. by. Хто гэта?Анхела Эспіноса, 24 гады. Нарадзілася ў іспанскім горадзе Малага. Скончыла аддзяленне славянскай філалогіі ў Гранадскім універсітэце, магістратуру пры кафедры беларускай філалогіі ў Варшаве, а цяпер — аспірантка ў мадрыдскім універсітэце «Камплутэнсе».