Васіль Якавенка: Трэба вярнуць народу сапраўдную нацыянальную ідэю

Беларусы павінны пачуваць сябе беларусамі. Гэтая гутарка Вітаўта Мартыненкі з Васілём Якавенкам адбылася ў траўні 2011 года, калі пісьменіку споўнілася 75 гадоў, нагадвае «Новы час». Даўно няма Вітаўта Мартыненкі, 22 студзеня пайшоў з жыцця Васіль Якавенка. Засталіся словы і справы. — Спадар Васіль, пасля вашай трылогіі «Пакутны век», пра якую дагэтуль не змаўкаюць дыскусіі ў прэсе, вас не назавеш сціплым літшарагоўцам. Вы недзе ў друку зазначылі, што пачыналі з вершаў. Дык якое было развіццё вашай паэтычнай эпапеі?— Паэтычнай эпапеі ў мяне не склалася.