Крылатыя гусары вятраюцца ў Беларусь

Вобразы нераічнага мінулага становяцца ўсё больш папулярнымі сярод моладзі. Разам з ростам цікавасці беларусаў да роднай гісторыі, вяртаннем Пагоні і вышыванкі, мы назіраем і іншыя феномены. Прыкладам, усё больш папулярным стае вобраз крылатага гусара, які яшчэ ўчора лічыўся адназначна «польскай спадчынай». Не верыце? Глядзіце самi, піша «Новы Час». Апошнія год пяць можна назіраць трыюмфальнае вяртанне вобразу крылатага гусара ў беларускую культурную прастору. На працягу доўгіх год гусар асацыяваўся з Польшчай, дзякуючы творчасці Генрыка Сінкевіча ды бліскучай экранізацыі «Агнём і мячом».