Фотафакт: Беларусь 50-60-ых вачамi невядомага фатографа

У Мiнску адчынілася фотавыстава Петрыка Таранды. Петрык Таранда (1921 – 2001) не быў прафесійным фатографам, а здымаў па-аматарску жыццё вакол сябе – сваякоў з вёсак Ляхавіцкага раёна, калег са швейнай фабрыкі ў Баранавічах, пiша nv-online. info. Фотаздымкі, прадстаўленыя на выставе, захоўваліся ў пляменніка фатографа Міколы Таранды, выкладчыка Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, кіраўніка культурна-гістарычнага аб“яднання «Паходня». У спадара Міколы застаўся багаты архіў не толькі фотаздымкаў, але і магнітафонных запісаў з расповядамі пра тагачаснае жыццё.