Поўны спіс дзіцячых садкоў з беларускамоўнымі групамі ў Мінску

Актывісты рыхтуюць таксама і спіс усіх школ Мінска з беларускамоўным навучаннем. На сайце Svaje. by з’явілася актуальная на сёння карта ўсіх дзіцячых садкоў сталіцы, у якіх дзеці могуць навучацца па-беларуску. Падобнай карты дагэтуль не было, усім зацікаўленым бацькам даводзілася самастойна звяртацца па гэтую інфармацыю, прасіць і пісаць афіцыйныя запыты, піша nn. by. Гэты спіс дашкольных устаноў са звесткамі Міністэрства адукацыі на 2017/2018 год апынуўся ў руках грамадскасці дзякуючы намаганням актыўнай беларускай маладой мамы, вядомай архітэктаркі і дызайнеркі Аляксандры Баярынай.