«100 гадоў гонару, годнасці, права і адроджанай дзяржаўнасці»

Беларусы патрабуюць ушанаваць памяць Першага Усебеларускага Зезду, які прайшоў у снежні 1917 года. Нацыянальны грамадскі аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя БНР прыняў зварот аб ушанаванні памяці Першага Усебеларускага Зезду, які прайшоў у Мінску ў снежні 1917 года, пiша novychas. by. «Роўна 100 гадоў таму ў Мінску працаваў Усебеларускі зезд, на які вольным, дэмакратычным шляхам было вылучана амаль дзве тысячы дэлегатаў ад усіх палітычных партыяў, ад дзейсных ворганаў самакіравання, ад бежанскіх хаўрусаў акупаваных губерняў, ад практычна ўсіх грамадскіх і культурніцкіх арганізацыяў, шматлікіх самакіраванняў з усіх этнічных земляў Беларусі.