Калі ў Нацыянальным аэрапорце з’явіцца беларуская мова?

Інфармацыйныя шыльды і расклады авіярэйсаў прадстаўлены там на трох мовах – рускай, англійскай і кітайскай. Штогод мінскі аэрапорт не без гонару заяўляе аб тым, што колькасць пасажыраў аэрапорта значна павялічваецца. У 2016 годзе праз Нацыянальны аэрапорт прайшло 3,4 мільёна чалавек, летась чакалася, што лічба дасягне 4 мільёнаў. Пашыраецца і колькасць паслуг, робіцца шмат намаганняў, каб кліентам было зручна, утульна, прыемна, пiша «Народная Воля». Але ж, як кажуць, бочку мёду можа спаганіць адна лыжка дзёгцю. Так і ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.