![]()
Барацьба незалежных журналістаў стане прыкладам у свабоднай Беларусі. Сёлета ў Гродне адзначаецца 35-годдзе мясцовай незалежнай журналістыкі. Дата досыць умоўная — яна вядзецца ад першых самвыдатаў, якія з’явіліся ў горадзе напярэдадні вялікіх перамен ва ўсёй краіне. Анджэй Пачобут — гродзенскі журналіст, карэспандэнт польскага выдання «Газета Выборча» і актывіст незалежнага Саюза палякаў Беларусі. За сваю пазіцыю і імкненне адкрываць людзям вочы на тое, што адбываецца за «саламянай заслонай», якая аддзяляе Беларусь і Еўропу, ён неаднаразова падвяргаўся пераследу.