![]()
Дырэктар Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім павiншаваў беларусаў. «У гэты святочны вечар і ў святочную ноч хачу пажадаць вам, па-першае, моцнага здароўя, па-другое, каб той год, што пачнецца неўзабаве, быў годам нашай агульнабеларускай рэфлексіі. 2018 год для нас, беларусаў, якія жывуць у Польшчы, вельмі важны. Я ўпэўнены, што ў сакавіку мы ўсе разам будзем мець нагоду адзначыць вялікае для нас свята: 100-годдзе паўстання Беларускай Народнай Рэспублікі. Але мы, як жыхары Польшчы, таксама ў лістападзе будзем ствякаваць другое 100-годдзе: 100-годдзе паўстання незалежнай Польшчы.