Пад знакам БНР і Магдэбурскага права

У Горадні прэзэнтавалі патрыятычныя календары на 2018 год. У Горадні прэзэнтавалі два календары на 2018 год. Прафэсар Аляксей Пяткевіч выдаў настольны перакідны каляндар, а малады гісторык Аляксандар Перагудаў прадставіў выданьне, прысьвечанае 450-м угодкам гравюры Мацея Цюнта «Сапраўднае адлюстраваньне гораду Гродна ў Літве», перадае svaboda. org. Пад знакам БНРПрафэсар Аляксей Пяткевіч выдаў ужо дзявяты па ліку настольны перакідны каляндар. Асноўныя падзеі і асобы, пра якія ўзгадваецца ў ягоным календары, зьвязаныя з Гарадзеншчынай. Прафэсар Аляксей Пяткевіч выдаў настольны каляндар Паводле прафэсара Пяткевіча, самая галоўная дата 2018 году — стагоддзе Беларускай Народнай Рэспублікі.