Артур Вакараў: Я маю густ і хачу мець свабоду выбару

Жыццевыя правілы ўладальніка адзінай у Мінску крамы з вінтажнай мэбляй. Сёння «Буржуазныя каштоўнасці» — адзіная крама ў Мінску, якая мэтава займаецца вінтажнай мэбляй ды прывозіць свой тавар з Заходняй Еўропы. Ці выгадна гэта ў Беларусі? Чаму ў Галандыі — танней? Чаму «скандынаўскі дызайн» 1960-х каштуе больш за неабарока 100-гадовай даўніны?. . На гэтыя ды іншыя пытанні журналісты «Новага Часу» папрасілі адказаць Артура Вакарава, творчага дырэктара крамы, адначасна — стваральніка вядомай дызайн-студыі «Адліга». Сама крама — гэта двух’яруснае памяшканне, якое ўяўляе сабой «мэблевы лабірынт», дзе можна напаткаць практычна ўсё: ад утульных мяккіх канапаў з разнымі падлакотнікамі да ружэйнага кабінету з мудрагелістымі вензелямі па баках.