Да 100-годзьдзя БНР у Гомлі прапануюць назваць вуліцу імем Палуты Бадуновай

У Гомлі вядомае месца, дзе стаяў бацькоўскі дом славутай дзяячкі беларускага Адраджэньня. Ініцыятыўная група грамадзкіх актывістаў Гомлю, створаная дзеля сьвяткаваньня 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, зьвярнулася ў гарвыканкам з прапановай надаць адной з вуліц гораду імя Палуты Бадуновай альбо усталяваць на першым часе хоць бы памятную дошку ў яе гонар, передае svaboda. org. Абгрунтаваньне прапановы падрыхтавала дасьледчыца біяграфіі Палуты Бадуновай, выкладчыца ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны Валянціна Лебедзева, а падпісалі ліст у гарвыканкам вядомыя ў горадзе гісторыкі ды грамадзкія актывісты.