Беларуска ў Галяндыі: Мова мая беларуская і сьцяг мой бел-чырвона-белы

Алена Скарабагатая ўжо тры гады зяўляецца жонкай снукернага рэферы №1. Тры гады таму Алена Скарабагатая стала «мефраў Верхаас» і цяпер рыхтуецца атрымаць падданства Каралеўства Нідэрляндаў. Яе муж Ян Верхаас — самы аўтарытэтны рэфэры сусьветнага снукеру, эліты більярднага спорту, перадае «Радыё Свабода». Алене Скарабагатай 34 гады, яна скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтва, дыплямаваны мэнэджэр сацыякультурнай сфэры. Паралельна з вучобай і культурніцкай дзейнасьцю захапілася снукерам: асвоіла тэорыю, у якасьці судзьдзі абслугоўвала матчы першынстваў Беларусі.