![]()
Беларусы могуць ганарыцца сваімі суайчыньнікамі з 20-й дывізіі пяхоты. Беларускі гісторык Ігар Мельнікаў выдаў на польскай мове ў выдавецтве Edipresse Polska кнігу пра 20-ю «беларускую» дывізію пяхоты Войска Польскага ў сэрыі «Вялікая кніга пяхоты польскай», расказвае «Народная Воля». Прэзэнтацыя мае прайсьці ў Менску ў студзені. Паводле Ігара Мельнікава, ворагі называлі «беларускую» дывізію «жалезнай» — беларусы павінны ганарыцца тым, што іх суайчыньнікі былі аднымі з тых, хто «яшчэ ў верасьні 1939 году сказаў Гітлеру «не», мяркуе гісторык. «Канечне, гэта выклік, пісаць на замежнай мове, але я валодаю ангельскай, нямецкай і польскай мовамі, актыўна карыстаюся імі падчас сваіх гістарычных дасьледаваньняў, — кажа Мельнікаў «Народнай Волі».