«Жыццё - Айчыне, гонар - нікому»: Гicторыя беларускага рыцарства

Войска нашай дзяржавы было ўзброенае нароўні з арміямі іншых еўрапейскіх краінаў. Асноваю войска Вялікага Княства Літоўскага на працягу некалькіх стагоддзяў заставалася ўсеагульнае апалчэнне, якое называлася паспалітым рушаннем. Паводле закону вайскова-абавязанымі былі ўсе мужчыны, што валодалі зямлёй. Апрача таго, кожны шляхціч выстаўляў добра ўзброеных і навучаных ваяроў. Іх колькасць вызначалася велічынёй зямельных уладанняў. Бараніць краіну выпраўляўся адзін ваяр ад васьмі гэтак званых службаў (служба была роўная дзвюм сялянскім гаспадаркам).