![]()
Калядны фэст сёлета пройдзе ў дзясяты раз і збярэ шмат легендарных гуртоў. З чым СТАРЫ ОЛЬСА, ЯВАРЫНА і АДАРВІРОГ выступяць на юбілейным Калядным фэсце? Некаторыя з удзельнікаў падзяліліся з НЧ планамі на выступ і на жыццё, а таксама распавялі, чым запомніўся 2017 год. Гурт СТАРЫ ОЛЬСА бадай і прадстаўляць не трэба. Пачынальнік і ўжо класік медывальнага накірунку ў Беларусі, выпусціў шмат альбомаў, тры разы гастраляваў у ЗША. Прывядзем толькі некалькі цікавых фактаў, якія не ўсе ведаюць: Назва гурта паходзіць ад наймення рэчкі, што працякае ў Клічаўскім, Бярэзінскім і Кіраўскім раёнах і ўпадае ў Бярэзіну.