Прафесар МГУ: Калі нашыя студэнты кажуць Белоруссія, то я іх папраўляю

Прафесар кафедры славянскай філалогii МГУ абяцае навучыць расейскіх дыпламатаў казаць Беларусь, а не Белоруссія. У Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Ламаносава адкрылі Цэнтар беларускай мовы, літаратуры і культуры. Яго ўзначаліла Ала Шэшкен, прафэсарка катэдтры славянскай філялёгіі. Ала Шэшкен нарадзілася ў Лепелі, на Віцебшчыне. Пасьля заканчэньня школы ў Полацку, вучылася ўва ўнівэрсытэтах Ленінграду, Бялграду і Масквы. У МГУ яна займаецца паўднёваславянскай культурай і выкладае беларускую літаратуру, пiша «Радыё Свабода». — Ала Генадзьеўна, чаму ў МГУ дагэтуль няма беларускай мовы, як асноўнай.