Паслы замежных дзяржаў масава загаварылі па-беларуску

Кіраўнікі і прадстаўнікі дыпмісій замежных дзяржаў у Беларусі далучыліся да беларускамоўнага паэтычнага флэшмобу. Прадстаўнікі пасольстваў Швецыі, Кыргызстана, Славакіі, Чэхіі і Фінляндыі прачыталі на відэа творы беларускіх аўтараў у падтрымку ўдзельнікаў конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». На прапанову арганізатараў праекта адгукнуліся прадстаўнікі шматлікiх дыпмісій. Паслы і саветнiкi прызналіся, што з задавальненнем падтрымалі праект, выказаўшы сваё паважлівае стаўленне да беларускай культуры, мовы і літаратуры. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі Крысціна Юханесан пракаментавала свой удзел у праекце так: «Я з радасцю ўзяла ўдзел у ініцыятыве, якая падтрымлівае беларускую літаратуру.