![]()
Прафесар Варшаўскага ўніверсітэта Ніна Баршчэўская нагадвае пра выключную важнасць Тарашкевіча для беларускай гісторыі і мовы. Сярод беларускай меншасці ў Польшчы не сціхаюць дыскусіі вакол магчымага перайменавання вуліцы Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім. Нягледзячы на тое, што падляшскі ваявода прыпыніў перайменаванне, імя вуліцы дагэтуль застаецца пад пытаннем. Інстытут Нацыянальнай памяці Польшчы перад канчатковым рашэннем вырашыў запрасіць да дыялогу беларускіх гісторыкаў. У той жа час беларускія дзеячы нагадваюць пра выключную важнасць Браніслава Тарашкевіча для гісторыі і мовы.