«Магчыма, была крыху закаханая ў Васіля Быкава»

10 фактаў пра Дануту Бічэль з нагоды 80-годзьдзя паэткі. 3 сьнежня спаўняецца 80 гадоў паэтцы, стваральніцы музэя Максіма Багдановіча ў Горадні Дануце Бічэль. Напярэдадні паэтка расказала «Свабодзе» пра каханьне, выдатных мужчын і легендарных жанчын, зь якімі яна сустракалася ў жыцьці. 1. Пра закаханых у яе чытачоўПра гэта трэба доўга думаць (усьміхаецца), пытаньне вельмі складанае. Назваць некага з чытачоў, напэўна, не магу. А вось прыгожыя гісторыі заўсёды здараліся, калі мы сустракаліся зь Янкам Брылём і Мацеем-Юзэфам Канановічам. Яны любілі са мной пажартаваць, разыгрывалі мяне, расказвалі пра мяне нешта сьмешнае, але мілае і жартаўлівае.