![]()
Усё сваё жыццё пісьменнік вельмі любіў мультфільмы. Сёння Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 87 гадоў. Усё сваё жыццё ён вельмі любіў мультфільмы. «Аспід!», – жартаўліва называла яго жонка, – ідзі, пачалося!» У кватэры тады панавала цішыня – нішто і ніхто не павінны былі замінаць. Мультфільмы стваралі яму адпаведны настрой, пры якім добра пішуцца казачныя творы. Ва ўсім напісаным Караткевіч заставаўся перадусім казачнікам, піша belsat. eu. “Караткевіч і акула”, Крым, пачатак 70-ых Ён выдумаў сваю фантастычную Беларусь. Тут жылі фізічна і духоўна моцныя беларусы-арыстакраты.