На Случчыну прывезлі легендарны 9-метровы сцяг Ніны Багінскай

Сотні беларусаў другі дзень святкуюць угодкі Слуцкага збройнага чыну. Ушанаванне пачалося ў суботу з сяла Грозава Капыльскага раёну. У 1920 годзе жыхары Слуцкага павета сфармавалі Грозаўскі полк войска Беларускай Народнай Рэспублікі, які ўдзельнічаў у Слуцкім збройным чыне. З месца святкаванняў перадае карэспандэнт racyja. com Павел Генадзіч:– Традцыйна дэлегацыі з Менску вырушалі на аўтобусе і па дарозе на Слуцк наведалі памятныя мясціны – Грозава, Семежава і Вызна. Гэта тыя мясціны, якія непасрэдна звязаныя з гісторыяй Слуцкага паўстання, дзе адбываліся найбольш цяжкія баі з чырвонай арміяй.