«Кастусь Каліноўскі раскідваў па вашых дарогах перад паўстаннем 1863 года «Мужыцкую праўду»

Для патрыётаў Беларусі імкліва вяратаюцца падставы для аптымізму. У Слоніме 14 лістапада гасціў вядомы на Беларусі пісьменнік, гісторык і журналіст Міхась Скобла. Напачатку госць правёў сустрэчу з вучнямі сярэдняй школы №4, дзе расказваў дзецям і маладзёнам пра гісторыю Беларусі. А пасля спадар Міхась сустрэўся са слонімскімі грамадскімі актывістамі і прэзентаваў кнігу «Выспятак ад Скарыны», якая выйшла з друку ў серыі «Бібліятэка Свабоды» Радыё Свабода. Таксама пан Міхась адказаў на пытанні карэспандэнта «ГС». Падчас размовы ён успомніў і пра свой родны Дзярэчын, і пра Сапегаў, і іншае.