![]()
У Слуцку адзначылі ўгодкі паўстання за незалежнасць «Пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына» - прыблізна месяц случакі са зброяй у руках бараніліся ад бальшавікоў, праліваючы кроў за самастойнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Цяпер жа герояў барацьбы за незалежнасць улады незалежнае Беларусі не шануюць. Акцыі памяці ладзяць партыі ды грамадскія арганізацыі, перадае belsat. eu. «Прысягаю перад Госпадам, Бацькаўшчынай і беларускім народам». Такую прысягу зачытвалі слуцкія паўстанцы ў халодным лістападзе 1920-га года. Тыя, хто не згадзіўся скарыцца чужынскай навале і ўзяў лёс свайго краю ва ўласныя рукі.