![]()
Беларуска падзялілася гісторыяй сваёй сямі. Гісторыю сваёй сямі і міліцыянта Янчэўскага nn. by апавядае Наста Азарка:- Што тады насамрэч адбывалася — ніхто ўжо не скажа. Чыёй віны было болей — таксама. Тады ў нас вёсак не было, а былі хутары. Калі пачалася вайна, Сашы было 15, Мані — 13. Была ў Сашы стрыечная сястра Наташа. І была яна замужам за камуністам. У памяці людзей засталося гэтае прозвішча, якое доўгі час наводзіла на ўсіх партыйных актывістаў ды простых людзей самы натуральны жах і якое па гэты дзень узгадваюць шэптам. Дэмух Мікалай. І пайшоў ён на фронт.