Мікалай Статкевіч: Віншую ўсіх патрыётаў Беларусі з Днём Герояў

Толькі дзякуючы барацьбе патрыётаў стагоддзе таму Беларусь захавалася і потым стала незалежнай. Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч у «Фэйсбуку» павіншаваў беларусаў з гадавінай Слуцкага збройнага чыну:- 27 лістапада 1920 года пачаўся ўзброены выступ на Случчыне ў абарону незалежнасці нашай краіны. Тысячы беларускіх сялян дабраахвотна сфармавалі вайсковыя часткі і болей месяца вялі баявыя дзеянні, баронячы сваю зямлю ад расійскіх бальшавікоў. Нехта скажа, што барацьба адной стралковай брыгады супраць арміі вялікай дзяржавы была нелагічнай і ахвяры случакоў не мелі сэнса.