«Канада — гэта Беларусь, якой удалося»

Беларуска з Таронта пра тое, чаму і за мяжой трэба быць беларусам. Хакей, кляновы ліст і Сэлін Дыён. Гэта традыцыйны набор ведаў беларуса пра Канаду. А ў беларусаў, якія жывуць у Канадзе, іх новы дом асыцыюецца з радзімай: існаваньне ў ценю магутнага суседа, прагматычныя і рахманыя людзі, якія больш за 100 гадоў шукаюць сваю ідэнтычнасьць. Як жывецца беларусам у Канадзе, якую прэм’ер краіны Жустэн Трудо абвесьціў першай постнацыянальнай краінай сьвету? Пра краіну, якая сёлета сьвяткуе 150-годзьдзе дзяржаўнасьці, у інтэрвію «Радыё Свабода» распавядае новая старшыня Згуртаваньня Беларусаў Канады Алена Лявончанка.