Землякi ушанавалi памяць беларускага шляхтiча Рэйтана

Тадэвушу Рейтану належаць словы: «Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыну!» Шмат гадоў пра Грушаўку Ляхавіцкага раёна мы толькі і чулі, што там разбураецца і прыходзіць у заняпад сядзіба роду Рэйтанаў. Нават хадзілі чуткі, што яна ператворыцца ў гатэль ці казіно. Але часы мяняюцца. Еўрасаюз выдаў грант больш чым на мільён еўра. Грошы пойдуць на рамонт фасаду сядзібнага дома і кансервацыю капліцы. 17 лістапада Грушаўка і Тадэвуш Рэйтан сталі бліжэй да берасцейцаў. У філіяле «Мастацкі музей» (Брэсцкая крэпасць) адкрылася цікавая выстава. На ёй прадстаўлена каля сарака палотнаў у рост чалавека з выявамі падзей Варшаўскага сойма 1773 года.