Нiна Багiнская: Адзін чалавек можа зьмяніць сытуацыю

Легендарная актывiстка распавяла, чаму ходзіць на акцыі пратэсту. Судзьдзя Тацяна Ліньнік у судзе Першамайскага раёну Менску 21 лістапада прызначыла 70-гадовай актывістцы Ніне Багінскай штраф у 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў» 21 кастрычніка, перадае «Радыё Свабода». АМАП затрымлівае Ніну Багінскую на акцыі ля менскага будынку КДБ 31 сакавіка, ілюстрацыйнае фота За той самы марш 21 лістапада пакаралі штрафам у 20 базавых велічыняў (430 рублёў) актывістку Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алену Луцковіч, якая выйшла на акцыю з плякатам «Беларуская армія — сэрыйны забойца».