«Нашыя справы грунтуюцца на падмурку герояў Слуцкага паўстання»

Тыя, што ў 1920 годзе пайшлі ваяваць за Беларусь, добра разумелі, дзеля чаго гэта патрэбна. Атрыманы дазвол на правядзенне акцыі 25 лістапада ў Слуцку з нагоды 97-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. Слуцкі райвыканкам сёлета змяніў маршурт запланаванай акцыі, не дазволіўшы прайсці калонай па галоўнай вуліцы горада, як было запланавана паводле заяўкі, перадае racyja. com. Гаворыць намеснік старшыні партыі БНФ Зміцер Салошкін: «Мітынг і шэсце ў Слуцку дазволеныя, аднак выканкам змяніў фармат шэсця, змяніў месца збору і, фактычна, замест цэнтральнай вуліцы шэсце дазволена па задворках парка і пройдзе незаўважна для асноўнай часткі случакоў.