Заканспіраваны беларус

З гісторыі змагання беларусаў замежжа за нацыянальную царкву. Крыху болей як паўстагоддзя таму ў далёкім Буэнас-Айрэсе пабачыла свет прысвечаная Беларусі кніга, якая разам з аўтарам — колішнім беларускім япіскапам, а тагачасным — архіяпіскапам Рускай праваслаўнай царквы за мяжой Апанасам (Мартасам) — аказалася ў цэнтры вялікага скандалу. У выніку кніга была забароненая царкоўнымі ўладамі. Вашай увазе спроба рэканструкцыі тых падзей на падставе архіўных дакументаў. 6 траўня 1946 г. адбылася адна з найбольш трагічных падзеяў у жыцці беларусаў на выгнанні: здрада ўласнага япіскапату.