Беларуская гісторыя Даўгаўпілса

Сталіцая Латгалія адыграла значную ролю ў беларускім Адраджэнні. Дынабург, Дзвінск, Даўгаўпілс – усё гэта назвы другога па люднасці горада Латвіі на ўсходзе краіны ў гістарычнай вобласці Латгалія. Да мяжы з Беларуссю – 33 кіламетры. Сучасны Даўгаўпілс мае багатую гісторыю – паводле летапісных дадзеных, ён упершыню згадваецца ў 1275 годзе як крыжацкі замак. Цяпер у горадзе пражывае 86 тыс. чалавек розных нацыянальнасцяў. З іх – каля 12 тыс. беларусаў, піша budzma. by. Гісторыя Даўгаўпілса цесна звязаная з гісторыяй Беларусі. Горад размяшчаецца на рацэ Даўгава (латышская назва Заходняй Дзвіны) і ў розныя перыяды ўваходзіў у склад Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, СССР.