«Бяз Слуцкага збройнага чыну не было бы незалежнай Беларусі»

Слуцкі збройны чын ушануюць 25 і 26 лістапада. У суботу і нядзелю беларусы адзначаць чарговую гадавіну Слуцкага збройнага чыну — беларускага антысавецкага паўстаньня 1920 году, здушанага бальшавікамі. У Слуцку ўлады дазволілі два мітынгі, паведамляе «Радыё Свабода». Мітынг у памяць пра Слуцкі збройны чын, 2016 год Партыя БНФ і рух «За свабоду» атрымалі дазвол на мітынг у суботу, 25 лістапада. Але насуперак практыцы апошніх год, мясцовыя ўлады зьмянілі маршрут, не дазволіўшы прайсьці калёнай па галоўнай вуліцы Слуцку. Збор на акцыю будзе а 14:30 ля гарадзкога стадыёну (з боку дому па вул.