![]()
Кожная эпоха мае свае найбольш адметныя падзеі і даты. У «Бібліятэцы Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніга Сяргея Навумчыка «Дзевяноста другі». «Радыё Свабода» прапануе фрагмэнты з кнігі:«Кожная эпоха мае свае найбольш адметныя падзеі і даты, сваіх герояў і свае шэдэўры, мае яна і візуальныя сымбалі, якія трывала замацоўваюцца ў сьвядомасьці. Калі я чую пра Вялікае Княства Літоўскае — адразу прыгадваю парэшткі Наваградзкага замку (яшчэ да іх так званай рэстаўрацыі). Падзеі 1863 году атаясамліваюцца з фатаздымкам Кастуся Каліноўскага (тым самым, які вісеў над сталом у кабінэце Ўладзімера Караткевіча і які падараваў яму Зянон Пазьняк).