15 фактаў пра «віцебскія Курапаты»

Пахаваньне ля вёскі Хайсы было адкрыта тры гады таму. 1. 14 лістапада 2014 году грамадзкасьць упершыню даведалася пра месца расстрэлаў пад Віцебскам. У той дзень віцебскія актывісты КХП БНФ разам з журналістамі выправіліся ў лес каля вёсак Хайсы і Дрыкольле на просьбу мясцовых жыхароў, якія знайшлі ў лесе чалавечыя парэшткі, перадае «Радыё Свабода». Чарапы з кулявымі адтулінамі, знойдзеныя ў лесе (архіўнае фота) Паводле тутэйшых насельнікаў, чалавечыя парэшткі тут знаходзяць з 1990 году — у выніку таго, што ў лесе пачалі шукаць спажывы «чорныя капальнікі».