30 гадоў таму адбылася першая акцыя на Дзяды

Да гэтага ніякіх яўных апазіцыйных мітынгаў у Мінску не было. Можа не ўсе памятаюць, што першы раз Дзяды ў выглядзе грамадзянскай акцыі адзначылі не ў 1988-м годзе масавым мітынгам, а паэтычнай імпрэзай ля помніка Янку Купалу ў 1987-м. Гэтую акцыю ў 2009 годзе ў сваіх успамінах узгадваў пісьменнік Кастусь Тарасаў:У 1987-м годзе мяне папрасіла дзяўчына, каб я выступіў на мітынгу, які праводзяць Тутэйшыя і Талака ў скверы Янкі Купалы. Да гэтага ніякіх яўных мітынгаў у Мінску, якія праводзіліся некамсамольскімі моладзевымі аб’яднаннямі, не было. Колькі збярэцца людзей мітынгаваць, дзяўчына, якая патэлефанавала мне, не ведала - можа быць, 100 чалавек.