Юры Жыгамонт: Лічу, што ўсё наладзіцца ў нас

Самы вядомы дылетант верыць – беларусам дапамагае Пан Бог. Слонім наведаў папулярны тэлевядучы і актор Юры Жыгамонт, вядомы беларусам па перадачы «Падарожжы дылетанта» (зараз выходзіць на Ютубе і мае назву «Падарожжы з Жыгамонтам»). Пан Юры прыехаў да нас у межах кампаніі па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, якую праводзіць беларускі Чырвоны Крыж. Госць распавёў слонімцам цікавыя гісторыі пра Беларусь, пра сваё «Падарожжа дылетанта», а таксама падзяліўся, як пераадолеў сур`ёзнае захворванне сэрца. Ён шмат жартаваў, успамінаў пра свае родныя мясціны.