Дзікае войска караля Стаха

«А што, павесіцца нікагда не думал?», - зампаліт усміхаецца і падае мне цукерку. «Ну, садзісь. Хочаш чаю? Как вабшчэ служба?» Зампаліт усміхаецца і падае мне цукерку. «Бяры-бяры, вкусная. Вот тут камандзіры гаварат, ты какой-та странны. У бібліятэку ходзіш. Думаеш аддзельна». Паўза. «А што, павесіцца нікагда не думал?» Тут ужо завісаю я. Бо як ні адкажы, будзе трэш. Бо мы з зампалітам ведаем, што тыдзень таму ў суседзяў вісануўся «малады» з качагаркі. І вядома, што нічога невядома. Кажуць, не вытрымаў. Чаго канкрэтна не вытрымаў – зноў невядома. Ягоныя рэчы спаляць.