Беларускамоўны стэндапер: Я хачу стаць самым смешным у свеце

Стэндап па-беларуску – што гэта: панты, жыццёвая пазіцыя, або абсалютна нармальная сітуацыя? «Белсат» вырашыў праверыць і схадзіць на сольнік першага (прынамсі гомельскага) стэндапера Яўгена Буракевіча, а заадно і паразмаўляць з ім на гэты конт. Яўген пачаў свой выступ акурат з жарта пра стаўленне сяброў да яго беларускамоўнасці: «Вось некаторыя мне кажуць, «ну ты же не умеешь разговаривать по-беларуски, ты же даже не знаешь, что такое «шахрайка». Мне здаецца, такія ж самыя людзі падыходзілі калісьці да Скарыны і казалі «ой, ну ты же не умеешь разговаривать по-беларуски, ты даже не знаешь, что такое “шахрайка”».